Перайсці да зместу

Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі
Дата нараджэння 30 красавіка 1932(1932-04-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 2000(2000-10-26) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы Інстытут фізікі АН Беларусі
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт НАНБ
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Б. І. Сцяпанаў
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі (30 красавіка 1932, в. Асташкавічы, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 26 кастрычніка 2000) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1977), доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1979)[1].

Паходзіў з сялянскай сям’і. Скончыў БДУ у 1956 годзе[1]. З 1959 г. выкладаў у Інстытуце фізікі АН БССР (з 1961 — загадчык лабараторыі оптыкі паўправаднікоў). Званне доктара фізіка-матэматычных навук прысвоена ў 1973 г. З 1975 года намеснік старшыні Савета па каардынацыі навуковай дзейнасці пры Прэзідыуме АН БССР і загадчык лабараторыі Інстытута фізікі[1]. Працы ў галінах люмінісцэнцыі, квантавай электронікі, лазернай спектраскапіі. Распрацаваў тэорыю нелінейнага паглынання выпрамлення светавых патокаў вялікай інтэнсіўнасці атамамі, малекуламі і паўправадніковымі крышталямі.

За актыўную навуковую і грамадскую дзейнасць узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі і граматамі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы Грыбкоўскага прысвечаны нелінейнай оптыцы, фізіцы лазераў, тэорыі люмінесцэнцыі, фізіцы паўправаднікоў[1]. Ім была распрацавана тэорыя паглынання святла і люмінесцэнцыі пры інтэнсіўным ўзбуджэнні і выяўленыя асноўныя заканамернасці эфектаў насычэння ў паўправадніках; атрыманы агульныя формулы для шэрагу характарыстык (парога, магутнасці, каэфіцыента карыснага дзеяння, частаты, аптымальнага рэжыму генерацыі) паўправадніковых лазераў; унесены значны ўклад у фізіку стрымерных разрадаў у паўправадніках. За дзейнасць па распрацоўцы метадаў разліку энергетычных і часовых характарыстык цвёрдацельных аптычных квантавых генератараў Грыбкоўскі (сумесна з Б. І. Сцяпанавым, А. С. Рубанавым і А. М. Самсонам) былі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)[1].

Зноскі